28 December 2012

Калядная вечарына УЗВ адбылася!

Яе ўдзельнікамі сталі каля 150 слухачоў "Універсітэту Залатога Веку" і гасцей праграмы. Упрыгожваннем святочнай вечарыны сталі выступ хора беларускай духоўнай музыкі "Бацькаўшчына", а таксама нумары самадзейнасці, падрыхтаваныя слухачамі розных секцыі УЗВ.

Не абыйшлося на вечарыне і без традыцыйных персанажаў - Святога Мікалая з падарункамі, а таксама калядоўшчыкаў.
Адметнасцю імпрэзы была вялікая колькасць удзельнікаў у карнавальных касцюмах, многія з якіх былі падрыхтаваныя сваімі рукамі.

Цяпер ва "Універсітэце Залатога Веку" канікулы, якія будуць доўжыцца да 15 студзеня. А пакуль рэдакцыя блога шчыра віншуе ўсіх слухачоў УЗВ і нашых чытачоў з Калядамі ды Новым годам!
Заставаймася разам і ў 2013-м!

Фота Волі Корсун

1 comment: