27 February 2013

Слухачы УЗВ атрымалі падзяку за чарговую добрую справу

Ліст падзякі на адрас праграмы даслаў настаяцель Храма святога благавернага князя Дзімітрыя Данскога іерэй Сергій (Башкіраў) з Барысава.

КАНЦЭРТ "Для мілых жанчын"

28 лютага 17.00  ДК "Цветліт" па вул. Дзяржынскага, 41/1-актавая зала - адбудзецца КАНЦЭРТ "Для мілых жанчын" інструментальнага ансабля "ЛАД", пад кіраўніцтвам Дабрасельскай Таццяны Віктараўны. 
 У рамках агульнай лекцыі  для слухачоў УЗВ такі падарунак робяць настаўнікі дзіцячай музычнай школы №2 г. Гродна.

Абвестка на канцэрт
Запрашаем усіх жадаючых! Уваход вольны!
Праезд тралейбусамі №№6,7,11, аўт.№17,26-прыпынак "Электратэхнічны каледж".

26 February 2013

Вэблер, метады, гарбата

Вядучыя секцый "Універсітэту Залатога Веку" сабраліся 23 лютага на чарговую сустрэчы, прысвечаную падсумаванню вынікаў працы і павышэнню кваліфікацыі.

25 February 2013

Лялькі-"перакрутышы" у падарунак мужчынам

Удзельнікі секцыі "Мода, стыль і прыгажосць" не мелі вялікіх клопатаў з пошукам арыгінальных падарункаў сваім мужчынам.

22 February 2013

Адбылася сустрэча з гарадзенскім краязнаўцам Віктарам Саяпіным

Аўтар цэлага шэрагу кніг па гісторыі Гродна сустрэўся 19 лютага з удзельнікамі секцыі "Падарожжы ў часе і прасторы".
Віктар Саяпін


21 February 2013

Свята беларускай мовы зладзілі слухачы УЗВ


Ва ўтульнай зале Дома культуры  “Цветліт” вечарам 14 лютага прывычна сабраліся слухачы “Універсітэта Залатога Веку”. У гэты дзень  тут адбывалася вечарына, прысвечаная класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу.


12 February 2013

Захоўвайце кожны лапік!

9 лютага прайшоў майстар-клас для слухачоў УЗВ па лапікавым шыцці. Сваімі сакрэтамі падзялілася кіраўнічка гарадзенскай студыі "Жыцень", сябра народнага аб'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў "Гарадзенскі каларыт", майстрыха Алена Чумрай.

Майстрыха Алена Чумрай (справа)  і слухачка УЗВ Ларыса Гірас

Ручное пляценне беларускіх паясоў ва УЗВ

На секцыі "Беларускія вячоркі" слухачы "Універсітэту Залатога Веку" вучыліся плесці беларускія паясы. У госці да слухачоў завітала майстрыха Тамара Блудава. Яна распавяла пра трыдыцыі беларускага пояса і прадэманстравала працэс ручнога пляцення.
На здымку майстрыха Тамара Блудава

08 February 2013

Слухачы УЗВ рэалізавалі чарговую добрую справу

У розныя сацыяльныя ўстановы горада 8 лютага была перададзена вопратка, якую на працягу тыдня збіралі слухачы "Універсітэту Залатога Веку".

07 February 2013

"Універсітэт Залатога Веку" згаданы ў Нацыянальнай справаздачы па праблемах старэння

Дакумант падрыхтаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і тычыцца выканання нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану дзеяняў па праблемах старэння.


05 February 2013

Глядзіце яшчэ адзін фільм пра Каляды

Фільм зняты навучэнцам секцыі "Залатое пяро" Юльянам Парэмскім пад час інтэграцыйнага мерапрыемства - Каляднай вечарыны, якая адбылася ў канцы мінулага года. Глядзіце і атрымлівайце задавальненне!

04 February 2013

Навучэнкі УЗВ прымерылі сары

Майстар-клас па апрананні гэтай традыцыйнай індыйскай вопраткі адбыўся 4 лютага ў межах секцыі "Мода, стыль і прыгажосць".

03 February 2013

Папярэджанне крызісных сітуацый у сталым узросце

Гэтай тэме была прысвечаная чарговая агульная сустрэча слухачоў "Універсітэту Залатога Веку", якая адбылася 31 студзеня.