30 May 2013

Ірына Новік: “Узрост – гэта прыгожа”

Сёлета ва “Універсітэце Залатога Веку” з’явілася яшчэ адна новая секцыя – “Мода, стыль і прыгажосць”. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з цікавай і прыгожай ва ўсіх сэнсах жанчынай, вядучай гэтай секцыі – Ірынай Новік.


28 May 2013

Іна Севярын-Шота: “Будучыня мовы залежыць ад яе носьбітаў”

Сёлета ва Універсітэце Залатога Веку з’явілася новая секцыя па вывучэнню штучнай мовы эсперанта. Дарэчы, у серыях навукова-фантастычных кніг Гарысана эсперанта з’яўляецца мовай міжпланетнай камунікацыі. У космас нашыя навучэнцы пакуль што не збіраюцца, але тым не менш, узяліся за вывучэнне мовы з вялікім імпэтам. Прапануем вашай увазе інтэрв’ю з вядучай гэтай секцыі – Інай Севярын-Шота (на здымку стаіць).
Ідзе занятак секцыі Эсперанта


27 May 2013

Наталля Камок: “УЗВ – гэта маленькае жыццё”

Ці магчыма ператварыцца ў сапраўдную бізнэс-ледзі, выйшаўшы на пенсію? Якія складнікі асабістага поспеху? Хто яна – гаспадыня свайго жыцця? Пра гэта і не толькі – у інтэрв’ю з вядучай секцыі “Уласная справа” Наталляй Камок.

22 May 2013

Сталыя гарадзенцы знаёміліся з Еўразвязам

Навучэнцы УЗВ сустрэліся 22 траўня з з навуковым супрацоўнікам Еўрапейскай рады па міжнародных дачыненнях (European Council for Foreign Relations) Янай Кобзавай.

21 May 2013

Развітацца, каб сустрэцца зноў…

   Вось і яшчэ адзін навучальны год ва УЗВ стаў гісторыяй. Якім ён застанецца ў памяці слухачоў, чым быў адметны для кожнага з удзельнікаў праграмы і для ўсіх нас?


19 May 2013

Скандынаўская хадзьба ва УЗВ

Незвычайна пачаўся дзень 19 траўня ва Універсітэце Залатога Веку. Група навучэнцаў УЗВ удзельнічала ў майстар-класе па Скандынаўскай хадзьбе. Сцяжынку "Здароўя" у Пышках "атакавалі" нашы слухачы.

17 May 2013

"Падарожжы ў часе і прасторы": вандроўка ў Нясвіж

Пазней за іншых скончылі сёлета навучальны год слухачы секцыі "Падарожы ў часе і прасторы", якой кіруе Віктар Кірэеў. Іх "выпускным" мерапрыемствам стала вандроўка ў Нясвіж, якая адбылася 28 красавіка.

16 May 2013

Да сустрэчы восенню!

Дзень 25 красавіка быў, здаецца, падобны на многія папярэднія і нічым не вылучаўся. Але на вуліцы Дзяржынскага пад вечар можна было заўважыць, як няспешна рухаліся ў бок дома культуры “Цветліт” людзі сталага веку ў святочных строях – пераважна жанчыны, а часам і мужчыны.

07 May 2013

Вядучыя секцый УЗВ падсумавалі вынікі года

У час агульнай сустрэчы, якая адбылася 4 траўня, вядучыя секцый праграмы "Універсітэт Залатога Веку" дзяліліся інфармацыя пра дасягнутыя за год вынікі сваёй працы.

Мода, стыль і прыгажосць па-гарадзенску

Гэтай публікацыяй мы пачынаем цыкл справаздач, падрыхтаваных навучэнцамі і вядучымі секцый "Універсітэту Залатога Веку" па выніках акадэмічнага 2012-2013 года.

02 May 2013

Новы вялікі фота- і відэарэпартаж з выпускной вечарыны УЗВ

Творчыя справаздачы секцый, ушанаванне выкладчыкаў, атрыманне пасведчанняў, "Развітальная" у выкананні залы - усе ключавыя моманты выпускной вечарыны праграмы "Універсітэт Залатога Веку" у рэпартажы Юліі Капіцы.

Гэта было адчуванне свята

Працягваем публікаваць уражанні нашых слухачоў - удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай актывізацыі сталых людзей, якая адбылася 29-30 сакавіка на базе нашай праграмы.  Марыя Станіславіч у час гэтага мерапрыемства актыўна вывучала досвед нашых суседзяў з Брэста.